Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕЗ увёў санкцыі супраць «Беларуськалія», БКК і прапагандыстаў

03.06.2022 15:39
Сярод іншага Белінвестбанк будзе адключаны ад SWIFT.
Ілюстрацыя Крыніца: GoranH/pixabay.com/CC0

У пятніцу, 3 чэрвеня апублікаваныя рашэнні Еўрапейскай Рады, якія тычацца пашырэння санкцый супраць Расіі і Беларусі. Як паведамляе «Наша Ніва», Белінвестбанк будзе адключаны ад SWIFT. Таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да 12 фізічных і васьмі юрыдычных асоб.

У санкцыйны пералік уключаныя: кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, сыны Аляксея Алексіна Дзмітрый і Віталь, Багалюб Карыч, пракурор Дзяніс Мікушаў, суддзя Мікалай Доля, былы кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, гендырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты, а таксама прапагандысты Ігар Тур, Андрэй Сыч, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Таксама ўводзяцца санкцыі супраць «Беларуськалія», «Беларускай калійнай кампаніі», «Інтэр-Табака», «Нафтана», Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», «Белмытсэрвіса», «Белкамунмаша» і Белтэлерадыёкампаніі.

эж


С. Ціханоўская пра санкцыі: Замест таго, каб здымаць іх з Лукашэнкі, неабходна іх узмацніць і пашырыць

03.06.2022 07:52
Ліст са сваёй пазіцыяй лідарка беларускай дэмакратычнай супольнасці адправіла генеральнаму сакратару ААН.

ЕЗ увёў шосты пакет санкцый супраць Расіі. «Сбербанк» адключаны ад SWIFT

03.06.2022 12:36
Аднак з пад эмбарга былі выведзеныя нафтаправоды, каб Вугоршчына, Чэхія і Славаччына змаглі і ў далейшым купляць расійскую нафту.