Беларуская Служба

На экс-амбасадара Астапенку пачалі «спецыяльную вытворчасць»

22.12.2022 17:14
Дыпламату інкрымінуюць ч. 3 арт. 210 КК (завалоданне маёмасцю ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).
Уладзімір Астапенка@nau_belarus

Следчы камітэт пачаў «спецыяльную вытворчасць» на 60-гадовага Уладзіміра Астапенку, былога амбасадара Беларусі ў Аргенціне. Гэта падрыхтоўка для завочнага суда над ім.

Дыпламату інкрымінуюць ч. 3 арт. 210 КК (завалоданне маёмасцю ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Уладзімір Астапенка стаў адным з нешматлікіх амбасадараў, якія ў 2020-м выступілі за сумленныя выбары і супраць гвалту з боку сілавікоў. За гэта ён паплаціўся дыпламатычнай кар'ерай.

Раней Астапенка расказваў, што яго вінавацяць за грошы, выдаткаваныя на авіяквіткі з Аргенціны. Вылятаў ён у статусе амбасадара, для яго сямʼі купілі тры квіткі – Астапенку, ягонай жонцы і дзіцяці. Ляцець ён мусіў праз Парыж у Мінск. Але з Парыжа адправіўся ў Варшаву, так і не даехаўшы да Мінска. У МЗС вырашылі, што ён выкарыстаў грошы ў асабістых мэтах.

ав/euroradio.fm

Аб'яднаны пераходны кабінет заклікаў Украіну ды ЕС наладзіць узаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

14.10.2022 07:58
У Бельгіі пачала дзейнасць Місія дэмакратычнай Беларусі, мэта якой выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі.