Беларуская Служба

Заснаваная новая беларуская ўзнагарода – «Партызанскі народны крыж» (ФОТА)

02.03.2023 14:13
Ім будуць узнагароджваць удзельнікаў падпольнага і партызанскага руху ў Беларусі «за акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі».
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай заснаваў новую ўзнагароду – нагрудны серабрысты «Партызанскі народны крыж», на якім змешчаная выява «Пагоні». Ім будуць узнагароджваць удзельнікаў падпольнага і партызанскага руху ў Беларусі «за акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі».

Узнагарода распрацаваная Геральдычнай радай. На адваротным баку «Партызанскага народнага крыжа» змешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім – нумар узнагароды. Крыж выраблены з латуні з пакрыццём серабром.

Раней Абʼяднаны пераходны кабінет заснаваў медаль «Гонар і Годнасць», якім узнагародзілі 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны.

вс

фота: Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі