Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай заснаваў новую ўзнагароду – нагрудны серабрысты «Партызанскі народны крыж», на якім змешчаная выява «Пагоні». Ім будуць узнагароджваць удзельнікаў падпольнага і партызанскага руху ў Беларусі «за акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі».
Узнагарода распрацаваная Геральдычнай радай. На адваротным баку «Партызанскага народнага крыжа» змешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім – нумар узнагароды. Крыж выраблены з латуні з пакрыццём серабром.
Раней Абʼяднаны пераходны кабінет заснаваў медаль «Гонар і Годнасць», якім узнагародзілі 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны.
вс
фота: Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі