Жыхар Слоніма 9 сакавіка паведаміў у міліцыю пра згон свайго аўтамабіля Ford. Супрацоўнікі ДАІ выявілі падобнае з апісання аўто на абочыне трасы. Калі супрацоўнікі накіраваліся ў бок Ford, кіроўца завёў аўто і «пачаў рух у бок міліцыянтаў, ствараючы пагрозу іх жыццю і здароўю», паведамляе тэлеграм-канал МУС.
Паведамляецца, што блізу 20.00 суботы, 9 сакавіка, у міліцыю звярнуўся жыхар Слоніма і паведаміў пра згон легкавога аўтамабіля Ford. Неадкладна на тэрыторыі трох суседніх раёнаў увялі план «Перахоп», арыенціроўку перадалі ўсім нарадам.
Адзін з экіпажаў знайшоў на абочыне аўтадарогі Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Гродна падобную з прыкметаў машыну. Калі супрацоўнікі накіраваліся ў бок Ford, кіроўца завёў аўто і пачаў рух у бок міліцыянераў, ствараючы пагрозу іх жыццю і здароўю.
Для спынення транспартнага сродку кіраўнік РУУС выкарыстаў табельную зброю і прыцэльным стрэлам пашкодзіў кола. Выкрадальніка затрымалі, пацярпелых няма.
Зламыснікам аказаўся 31-гадовы раней асуджаны жыхар Дзятлаўскага раёна, які скарыстаўся пакінутым у замку запальвання ключом. Медагляд паказаў у яго больш за адзін праміле алкаголю.
Следчымі пачатая крымінальная справа за згон.
Хартыя'97
нг