Беларуская Служба

У Пакістане шукаюць ахвочых працаваць на перапрацоўцы рыбы ў Беларусі, будаўнічыя вакансіі не запаўняюцца

18.11.2025 18:20
Кампанія American International, якая знаходзіцца ў Пакістане (правінцыя Пенджаб), скараціла з 200 да 50 колькасць прапаноў грамадзянам гэтай паўднёваазіяцкай дзяржавы займацца перапрацоўкай рыбы і морапрадуктаў у Брэсце (верагодна, гаворка пра прадпрыемства «Санта Брэмар»).
  .  .
Вытворчасць «Санта Брэмар». Ілюстрацыйнае фота.bremor.com

Пры гэтым, паводле абноўленай інфармацыі Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой урада Пакістана, 12 з 50 вакансій ужо запоўнена. Работнікам прапануецца заробак у 500 долараў, паведаляе pozirk.online.

Працягваецца пошук ахвочых па 16 будаўнічых спецыяльнасцях (заробак складае 600 долараў). Колькасць вакансій па іх, як было паказана раней, вагаецца ад 5 да 15. Мяркуючы з інфармацыі на сайце, попыту на гэты від работ не назіраецца.

11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў.

Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100–150 тыс. спецыялістаў.

Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненне ў беларускіх уладаў.

вх