Беларуская Служба

За апошнія чатыры гады сістэма аховы польскай мяжы з Беларуссю значна палепшылася – польская Памежная служба

19.11.2025 14:15
Гэта вынік грунтоўнай мадэрнізацыі, выкліканай гібрыднымі атакамі з боку Расіі і Беларусі.
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)strazgraniczna.pl

Мяжа Польшчы з Беларуссю добра ахоўваецца, запэўнівае Памежная служба. Сёлета спаўняецца чатыры гады з таго часу, як рэжымы ў Мінску і Маскве пачалі гібрыдныя атакі на Польшчу з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў.

З-за эскалацыі правакацый з беларускага боку ў лістападзе 2021 года быў зачынены памежны пераход у Кузніцы Беластоцкай, а ў лютым 2023 года – у Баброўніках.

У перыяд закрыцця памежных пунктаў польская сістэма аховы мяжы была рашуча мадэрнізаваная. Цяпер памежнікаў падтрымлівае самае сучаснае абсталяванне, паведаміла Польскаму радыё прэс-сакратар Падляскай памежнай службы падпалкоўнік Катажына Здановіч(Katarzyna Zdanowicz):

- Раней у нас была толькі памежная паласа і памежныя знакі, а цяпер ёсць фізічны і электронны бар'еры. Мы сочым за тым, што адбываецца на мяжы круглыя суткі. У нас ёсць адмысловае абсталяванне, больш беспілотнікаў і больш функцыянераў на штодзённай службе.

Дзякуючы мадэрнізацыі сістэм аховы польска-беларускай мяжы ўрад змог прыняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў у Кузніцы Беластоцкай і Баброўніках.

IAR/аз

Польшча аднавіла працу памежных пераходаў з Беларуссю

17.11.2025 08:45
Польска-беларуская мяжа была зачынена з-за эскалацыі правакацый з боку Беларусі.

На памежным пераходзе ў Баброўніках з сённяшняга дня дзейнічаюць новыя правілы па перасячэнні мяжы

17.11.2025 16:02
Памежны пераход у Баброўніках – адзін з двух, разам з Кузніцай Беластоцкай, якія адкрыліся сёння (17 лістапада).