Беларуская Служба

Працоўная група ААН прызнала адвольным пазбаўленне волі актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк

20.11.2025 13:42
Паводле экспертаў ААН, справа Шарэнды-Панасюк і іншыя падобныя, можа сведчыць аб шырока распаўсюджанай практыцы адвольных затрыманняў у Беларусі.
 -  , , 2025
Паліна Шарэнда-Панасюк пасля вызвалення, люты, 2025https://spring96.org

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разгледзела справу былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк і вынесла рашэнне на сваім апошнім пасяджэнні 25-29 жніўня 2025 года. Эксперты ААН пагадзіліся з аргументамі скаргі і прызналі пазбаўленне волі беларускай палітычнай актывісткі адвольным і парушаючым нормы міжнароднага права. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfil.

«Вясна» нагадае, што Паліну Шарэнду-Панасюк прысудзілі 9 чэрвеня 2021 года ў Брэсце да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) і арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). У 2022 годзе палітзняволеную асудзілі паводле ч.1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) да яшчэ аднаго года калоніі.

Паліна стала першай палітзняволенай жанчынай у Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле. У 2023 годзе паводле арт. 411 КК актывістцы прызначалі яшчэ адзін год і тры дні калоніі. Паліна павінна была выйсці па заканчэнні тэрміну 21 траўня 2024 года, але супраць яе ў трэці раз распачалі крымінальную справу паводле арт. 411 КК. Паліна выйшла на волю 1 лютага 2025 года па заканчэнні тэрміну і, у хуткім часе, з'ехала з Беларусі.

У сваім рашэнні Працоўная група паказала, што Паліна Шарэнда-Панасюк была пазбаўленая волі за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, а ў ходзе судоў па крымінальных справах Паліны былі груба парушаныя яе правы на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Таксама Працоўная група пагадзілася з меркаваннем Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, якая рэкамендавала Беларусі адмяніць артыкулы 368 і 369 Крымінальнага кодэкса.

Працоўная група асобна апісала і асудзіла практыку прымянення артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), якую ў Беларусі выкарыстоўваюць для пастаяннага падаўжэння тэрміну зняволення.

Эксперты ААН прыйшлі да высновы, што згаданая справа разам з іншымі, якія тычацца адвольнага затрымання ў Беларусі, можа сведчыць аб шырока распаўсюджанай або сістэматычнай практыцы адвольных затрыманняў у Беларусі.

аз

Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі спыніць умяшанне ў дзейнасць адвакатаў

19.11.2025 12:15
Ціск на адвакатаў стварае рызыку сістэматычных парушэнняў права на справядлівы суд і на роўнасць перад законам, лічаць эксперты.