Беларуская Служба

Бабруйскія пракуроры праз 1,5 месяца патлумачылі, чаму прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі Рады міністраў Паўночных краін

21.11.2025 11:19
Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінскага дагавора.
.
.Фота з адкрытых крыніц

2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонкі ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычныга цэнтра. Больш чым праз 1,5 месяца намеснік пракурора Бабруйска Дзяніс Бяляўскі распавёў, чаму так адбылося, паведамляе «Вясна».

Паводле яго, на рэсурсах Рады міністраў «сістэматычна неўстаноўленымі асобамі размяшчаюцца фатаграфіі, якія змяшчаюць выявы экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі. Акрамя таго, у асобных публікацыях змяшчаюцца заклікі да актывізацыі пратэснага руху, заведама ілжывыя звесткі аб ходзе правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь, прававым становішчы грамадзян, інфармацыя, якая дыскрэдытуе дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Нагадаем, Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінскага дагавора. Мэта Рады — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі.

яс