Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь падае ў рэйтынгу эканамічнай свабоды, а ўсе яе суседзі паляпшаюць пазіцыі

21.10.2026 15:33
Асабліва прыкметны кантраст з Літвой, якая паднялася на 22-е месца. Польшча таксама палепшыла пазіцыі, а Украіна і Расія, хоць і застаюцца ніжэй за Беларусь, рухаюцца ўгару.
МТЗWikipedia

Беларусь апусцілася на 125-е месца сярод 165 краін і тэрыторый у cусветным рэйтынгу эканамічнай свабоды, страціўшы тры пазіцыі за год. Пры гэтым усе пяць суседніх дзяржаў палепшылі свае вынікі. Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на даследаванне канадскага Fraser Institute.

Найгорш у Беларусі ацанілі дзяржаўнае рэгуляванне бізнесу: краіна апынулася на 154-м месцы. Даследчыкі ўлічваюць адміністрацыйныя абмежаванні, умовы канкурэнцыі, доступ да крэдытаў і свабоду прадпрымальніцтва.

Асабліва прыкметны кантраст з Літвой, якая паднялася на 22-е месца. Польшча таксама палепшыла пазіцыі, а Украіна і Расія, хоць і застаюцца ніжэй за Беларусь, рухаюцца ўгару.

Рэйтынг паказвае, наколькі свабодна грамадзяне і кампаніі могуць распараджацца ўласнасцю, весці бізнес, інвеставаць і гандляваць. Для Беларусі галоўнай праблемай застаецца празмернае дзяржаўнае ўмяшанне ў эканоміку.

эж