Сёлета ў ліпені беспрацоўе склала 5,2%. Новыя дадзеныя прадставіла міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа. Міністарка падкрэсліла, што цяперака зафіксаваны самы нізкі паказчык беспрацоўя з 1991 года.
’’Зафіксавана зніжэнне паказчыка беспрацоўя на 0,1 працэнтнага пункту. У канцы ліпеня колькасць беспрацоўных дасягнула 860 тысяч чалавек. Гэта амаль на 8 тысяч, а дакладна на 7800 чалавек меней чымсьці месяц таму’’.
Міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа ўдакладніла, што ўзровень, беспрацоўя знізіўся адразу ў 14 ваяводствах Польшчы (агулам Польшча падзяляецца на 16 ваяводстваў). Бажэна Борыс-Шопа запэўніла, што працадаўцы няспынна дасылаюць у адпаведныя ўпраўленні новыя прапановы на працаўладкаванне.
IAR/эж