Беларуская Служба

Польшча знаходзіцца ў ліку краін Еўразвязу, якіх Брэксіт закране найбольш

22.10.2019 17:01
У выпадку брэксіту без дамовы страты польскага ВУП складуць 0,24% (35 тысяч месцаў працы).
.
. PAP/EPA/PATRICK SEEGER


Польшча знаходзіцца ў ліку краін Еўразвязу, якіх Брэксіт закране найбольш. Гэта вынік аналізу, праведзенага Польскім эканамічным інстытутам.

Пакуль з брытанскага боку няма канчатковага рашэння. Аднак, незалежна ад формы выхаду Лондану з ЕЗ (з дамовай ці без), найбольш пацерпіць сфера гандлёвага абмену і экспарту – падкрэслівае Анджэй Кубісяк з Польскага эканамічнага інстытуту.

- Для Польшчы Вялікабрытанія з’яўляецца трэцім гандлёвым партнёрам. Гэта важны рынак збыту нашых тавараў. Асабліва гэта відаць у галіне аўтамабільных запчастак, а таксама сельскагаспадарчых тавараў.

Калі брытанцы прымуць новую ўмову аб брэксіце, то польская эканоміка страціць 0,14% польскага ВУП (гэта 20 тысяч месцаў працы). У выпадку брэксіту без дамовы страты складуць 0,24% ВУП (35 тысяч месцаў працы).

Эксперт зазначае, што брэксіт нераўнамерна паўплывае на розныя краіны ЕЗ, але Польшчы апынулася ў групе з найбольшым адмоўным уплывам.

ав