Беларуская Служба

Польскія фермеры жывуць за грошы Еўрасаюза

07.12.2019 09:07
Каля 500 тысяч фермераў вырабляюць сельскагаспадарчыя прадукты выключна для ўласных патрэб альбо зусім не вырабляюць.
Ілюстраційне фотоPhoto: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля 800 тысяч з 1 мільёна 300 тысяч польскіх фермерскіх гаспадарак не прыносяць даходаў. У сваю чаргу каля 500 тысяч з тых, якія карыстаюцца еўразвязаўскімі субсідыямі, вырабляюць ежу толькі для сябе альбо ... наогул нічога не вырабляюць, канстатуе журналістка Эва Брыла на старонках выдання Gazeta Wyborcza.

Фермер не ўстане прадугледзець надвор'я і памеру ўраджаю, але памер субсідыі можа прагназваць. Таму фермер можа планаваць інвестыцыі зыходзячы з гэтых сродкаў. Аднак, бяда ў тым, што сельскагаспадарчыя субсідыі не заўсёды ўкладваюцца ў сельскую гаспадарку, паколькі не заўсёды звязаны з вытворчасцю і эфектыўнасцю працы фермера.

Паводле выдання, многія фермеры не выжылі б, калі б не сродкі з Еўрасаюза: яны або выпалі б з рынку альбо наогул на ім не з'явіліся б.

Паводле падлікаў Юстыны Гураль (Justyna Góral) з Варшаўскай школы эканомікі, каля 800 тысяч фермаў вырабляе прадукты для рынку, але толькі палова з іх (каля 400 тысяч) захавала б канкурэнтаздольнасць без субсідый з Еўрасаюза.

Каля 500 тысяч фермераў вырабляюць сельскагаспадарчыя прадукты выключна для ўласных патрэб альбо зусім іх не вырабляюць, а еўразвязаўскія даплаты атрымліваюць на звычайныя лугі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз