Беларуская Служба

У Варшаве прайшлі мерапрыемствы ў 80-ую гадавіну Ваверскага злачынства

27.12.2019 16:21
Гэта адна з першых публічных масавых экзекуцый на польскіх землях у часе Другой сусветнай вайны.
Ускладанне кветак на месцы масавай экзекуцыі PAP/Leszek Szymański

Урачыстасці распачаліся Святой імшой, а пасля адбылася цырымонія ўскладання вянкоў перад помнікам ахвярам.

27 снежня 1939 году пасля забойства двух нацысцкіх малодшых афіцэраў немцы правялі масавую экзекуцыю. У рамках калектыўнай адказнасці акупанты арыштавалі і прыгаварылі да смерці больш за 100 мужчын. З іх 114 расстралялі, 7 чалавек выжылі.

Ваверскае забойства выклікала вялікае рэха сярод польскага насельніцтва – гаворыць гісторык Януш Зелянецкі. Немцы насуперак закону вырашылі правесці экзекуцыю выпадковых, нязвязаных са справай людзей:

- Гэта было запужванне грамадства. Гэта быў снежань 1939 году, толькі трэці месяц нямецкай акупацыі. Да гэтага былі іншыя забойствы, напрыклад, у Сейме, але яны не былі такія рэзанансныя. А гэта стала вельмі гучным. За двух нямецкіх жаўнераў – сто выпадковых мірных людзей, выцягнутых са сваіх дамоў.

Памятныя ўрачыстасці праходзілі цэлы дзень. Арганізаваныя, між іншым, выстава «Вавер 27.XII.39», а таксама канцэрт патрыятычных песень.

ав