Беларуская Служба

Прэс-сакратар Анджэя Дуды: выказванні Пуціна – помста Польшчы

28.12.2019 11:17
Паводле Блажэя Спыхальскага, выказванні прадстаўнікоў расійскіх уладаў - гэта помста Польшчу за ейныя дасягненні на міжнароднай арэне.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.PAP/Radek Pietruszka

Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды Блажэй Спыхальскі (Błażej Spychalski) лічыць, што заявы Уладзіміра Пуціна – гэта помста Польшчу за ейныя дасягненні на міжнароднай арэне.

- Па-першае, амерыканскія войскі дыслакуюцца ў Польшчы. Па-другое, працягваецца мадэрнізацыя польскай арміі. Па-трэцяе, гаворка ідзе пра энергетычную бяспеку, якая заўсёды была важным інструментам у руках Расіі. Тым часам сітуацыя Польшчы ў гэтым аспекце рашуча памянялася і расійскія ўлады гэта бачаць.

Блажэй Спыхальскі дадаў, што ўчора ў Прэзідэнцкім палацы прайшла двухгадзінная нарада, прысвечаная выказванням прэзідэнта Расіі.

Нагадваем, лідар Расійскай Федэрацыі абвінаваціў Польшчу ў змове з фашысцкай Германіяй і назваў даваеннага пасла Польшчы ў Берліне Юзафа Ліпскага „мярзотнікам і антысеміцкай свіннёй”.

аз