Амбасадар Польшчы пры НАТА лічыць, што антыпольскія заявы расійскага прэзідэнта не дасягнуць поспеху на міжнароднай арэне.
Паводле Томаша Шаткоўскага (Tomasz Szatkowski), галоўны адрасатам слоў Уладзіміра Пуціна з’яўляецца расійскае грамадства. Такім чынам адбываецца таму, што апошнім часам Расія не можа пахваліцца асаблівым поспехам у знешняй палітыцы.
- Варта нагадаць пра правал сустрэчы па справе Украіны ў нармандскім фармаце, падчас якой Расія планавала прымусіць Украіну да нейкіх саступкаў. Ёсць санкцыі ЗША, прысуд Еўрапейскага суду па справе расійскага газу. Нельга забываць І пра прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы, а таксама пра рэформу НАТА.
Паводле Томаша Шаткоўскага, спробы фальсіфікацыі гісторыі з боку Уладзіміра Пуціна не паўплываюць таксама на міжнародную думку.
аз