Вроцлаў прымае 15 тысяч маладых людзей, якія прыехалі на Еўрапейскую сустрэчу маладых, арганізаваную экуменічнай супольнасцю братоў з Тэзе. Сярод гасцей амаль 5,5 тысяч чалавек з Польшчы, 1,5 тысячы з Украіны, 1100 з Германіі і па 700 з Харватыі і Францыі. Ёсць дэлегацыі з Ганконгу, Японіі, Паўднёвай Карэі. Агулам прадстаўленыя 60 краін.
42-ая Еўрапейская сустрэча маладых будзе працягвацца да 1 студзеня. Удзельнікі моляцца за мір у свеце і прымірэнне паміж людзьмі. Пры дапамозе спеву, размоваў з братамі і абмен думкамі ў малых групах, удзельнікі могуць паглыбіць веру і знайсці адказ на пытанні, якія іх хвалююць. Яны таксама атрымліваюць веды пра праблемы, якімі жыве лакальны касцёл.
Сустрэчы пад канец 70-х гадоў пачаў арганізоўваць брат Ражэ, заснавальнік Экуменічнай супольнасці з Тэзе.
Маладых людзей прымаюць парафіяне, супольнасці і жыхары. Валанцёр вроцлаўскай сустрэчы Дамінік Чайкоўскі расказвае, што праграма з’яўляецца вельмі разнастайнай:
- У планах тры пункты: ранішняя малітва ў парафіях і група дзялення, абедная і вячэрняя малітвы. Паміж імі мы глядзім горад, знаёмімся з жыхарамі. Ёсць мноства канферэнцый, варштатаў, сустрэч з людзьмі, якія дапамагаюць пазнаёміцца і з культурай Польшчы, і Вроцлава. Таксама вучаць пра ідэю экуменізму Тэзе.
Сустрэча супольнасці Тэзе ў Вроцлаве праходзіць трэці раз (1989, 1995, 2019), а ў Польшчы – пяты (1999 – Варшава, 2009 – Познань).
ав