Беларуская Служба

Касцёл запрашае палякаў на Нацыянальную пілігрымку ў Рым

16.02.2020 16:23
Каб 17 мая на плошчы Святога Пятра былі палякі і паказалі, што памятаюць пра славутага суайчынніка.
.
Рым. Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Walkerssk from Pixabay /CC0

Кракаўскі мітрапаліт запрашае на Нацыянальную пілігрымку ў Рым з нагоды сотага дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.

Запрашэнне арцыбіскупа на пілігрымку было прачытана сёння ў святынях Кракаўскай архідыяцэзіі.

17 мая на плошчы Святога Пятра ў Рыме папа Францішак адправіць імшу падзякі за пантыфікат Яна Паўла ІІ, – распавядае арцыбіскуп Марэк Едрашэўскі.

- Мы хочам туды пайсці з вялікім паломніцтвам усяго народу. Таму я з усяго сэрца прашу і запрашаю далучыцца, каб 17 мая на плошчы Святога Пятра былі палякі, каб мы паказалі, што памятаем пра нашага славутага суайчынніка, правадыра, якому мы так моцна ўдзячныя.

Караль Вайтыла нарадзілася 18 мая 1920 г у Вадовіцэ. 16 кастрычніка 1978 года быў абраны Папам Рымскім і прыняў імя Ян Павел II.

ПР/юл