Беларуская Служба

Польская паліцыя пачала караць за невыкананне сацыяльных абмежаванняў

01.04.2020 16:32
У сітуацыях парушэння сацыяльных абмежаванняў польская паліцыя можа накласці штраф у памеры да 500 злотых (прыкладна 110 еўра).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/Leszek Szymański

Ёсць першыя штрафы за невыкананне новых законаў, прынятых надоечы ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Паліцыянты звяртаюць увагу мінакоў на неабходнасць падтрымліваць дыстанцыю міжсобку. Так раніцай 1 красавіка ў Гнезна штрафы атрымалі пяцёра мужчын, якія сустрэліся на вуліцы.

Прадстаўнік паліцыі Вялікапольскага ваяводства Мацей Свянцікоўскі заявіў, што мужчыны не рэагавалі на заўвагі праваахоўнікаў:

-Яны не бачылі ў гэтым ніякай праблемы. Пачаткова паліцыянты намагаліся пераканаць правапарушальнікаў, але гэта не займела эфекту. Толькі выпісаныя штрафы змусілі бяседнікаў разысціся па хатах.

У сітуацыях парушэння сацыяльных абмежаванняў польская паліцыя можа накласці штраф у памеры да 500 злотых (прыкладна 110 еўра).

31 сакавіка прэм'ер-міністр Польшча Матэвуш Маравецкі абвясціў аб увядзенні новых абмежаванняў у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Больш жорсткай стала забарона пакідаць жытло. Таксама ўведзены новыя абмежаванні на колькасць людзей, якія могуць адначасова знаходзіцца ў крамах, паштовых аддзяленнях, аптэках або на кірмашах.

З 1 красавіка дзейнічае абавязак вытрымліваць мінімум двухметровую адлегласць паміж людзьмі.

IAR/эж