Беларуская Служба

Польская паліцыя пільнуе выкананне сацыяльных абмежаванняў

08.04.2020 14:01
Імаверна ў чацвер, 9 красавіка ўрад Польшчы абвесціць аб падаўжэнні тэрміну дзейсных і аб увядзенні новых сацыяльных абмежаванняў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Łukasz Gągulski

За два тыдні паліцэйскія праверылі больш за 121 тысячу чалавек, змешчаных на каранцін. Амаль 290 выпадках грамадзянаў не выконвалі патрабаванні каранціну. Ва ўсіх гэтых выпадках заявы аб пакаранні былі накіраваныя санітарнаму інспектару.

Паліцыя Польшчы таксама пільнуе выканне сацыяльных абмежаванняў. Як паведаміў прэсавы сакратар Галоўнага ўпраўлення паліцыі інспектар Мар’юш Цярка, парушэнняў было няшмат:

-Мы праверылі 51 тысячу адзінак грамадскага транспарту, перад усім гаворка ідзе пра трамваі і аўтобусы. Хачу, ад імя паліцыі, пахваліць кіроўцаў і машыністаў за выкананне эпідэміялагічных нормаў. Бо паліцыя фіксую толькі выпадковыя недакладнасці ў выкананні сацыяльных абмежаванняў у грамадскім транспарце, якія мы хутка выпраўляем на месцы.

Паліцыя таксама патрулюе паркі, скверы і зоны адпачынку, наведванне пералічаных месцаў у Польшчы забаронена.

Цягам двух тыдняў дзеяння вострых сацыяльных абмежаванняў паліцыя наклала амаль 12 тысяч штрафаў за іх невыкананне. Імаверна ў чацвер, 9 красавіка ўрад Польшчы абвесціць аб падаўжэнні тэрміну дзейсных і аб увядзенні новых сацыяльных абмежаванняў.

IAR/эж