Беларуская Служба

Прэзідэнт заключыў перадвыбарчы саюз з «Салідарнасцю»

05.05.2020 13:22
Гэта працяг дамовы пяцігадовай даўніны, якая была заключана падчас прэзідэнцкай кампаніі ў 2015 годзе.
Andrzej Duda
Andrzej DudaPAP/Wojciech Olkuśnik

Анджэй Дуда і кіраўнік прафсаюзу «Салідарнасць» Пётр Дуда падпісалі ў Варшаве праграмнае пагадненне. Гэта працяг дамовы пяцігадовай даўніны, якая была заключана падчас прэзідэнцкай кампаніі ў 2015 годзе.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў «Салідарнасці» за магчымасць працягнуць супрацоўніцтва:

-Дзякуй за тое, што старшыня, што «Салідарнасці» звярталася для мяне падчас складанай ці патавай сітуацыі. Цягам гэтых пяці гадоў вы звярталіся да мяне, як да пасярэдніка перамоваў з урадам. Роля медыятара з’яўляецца вельмі важнай для прэзідэнта.

Пяць гадоў таму прэзідэнт яшчэ ў якасці кандыдата паабяцаў, сярод іншага, рэалізаваць праграму, заснаваную на чатырох слупах – сям'і, працы, бяспецы і дыялогу. У новы дагавор, падпісаны Анджэем Дудам і прафсаюзам «Салідарнасць» увайшлі, у прыватнасці, новыя пункты, якія тычацца пенсіях па стажу, дапамогі для тых, хто страціў працу падчас эпідэміі, або прасоўванне калектыўных працоўных дагавораў.

Прэзідэнцкія выбары запланаваны ў Польшчы на 10 траўня. Аднак, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй існуе верагоднасць, што іх дата будзе адкладзена але на тэрмін не пазнейшы за 23 траўня. Галасаванне на выбарах прэзідэнта Польшчы пройдзе па пошце.

IAR/эж