Беларуская Служба

10 кандыдатаў на прэзідэнта Польшчы прынялі ўдзел у дэбатах

06.05.2020 22:50
Удзельнікі адказвалі на пытанні пра замежную палітыку, бяспеку, сацыяльную палітыку, гаспадарку і дзяржаўны лад.
Прэзідэнцкая дэбатаPAP/Paweł Supernak

У эфіры дзяржаўнага тэлеканалу TVP прайшлі прэзідэнцкія дэбаты, у якіх прынялі ўдзел дзейсны прэзідэнт Анджэй Дуда і дзевяць кандыдатаў у прэзідэнты.

Удзельнікі адказвалі на пытанні пра замежную палітыку, бяспеку, сацыяльную палітыку, гаспадарку і дзяржаўны лад.

Удзел прымалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, Уладыслаў Касіняк-Камыш з Польскай сялянскай партыі, кандыдатка «Грамадзянскай платформы» Малгажата Кідава-Блоньска, Роберт Бедрань ад Левых сіл, незалежны кандыдат Шыман Галоўня, Кшыштаф Босак (Канфедэрацыя), Станіслаў Жултэк (Кангрэс новай правіцы), Марэк Якубяк (Федэрацыя для Рэчы Паспалітай), Міраслаў Пятроўскі (Рух Праўдзівая Еўропа) і беспартыйны Павал Танайна.

Анджэй Дуда: Мінуўшыя амаль 5 гадоў – гэта быў для Польшчы добры час. Час добра кіраванай гаспадаркі, час грамадскіх праграм, дзякуючы якім выйграла польская сям’я.

Роберт Бедрань: Я не буду станавіцца на калені перад біскупамі, як яны ўсе, але буду змагацца за важныя для Польшчы і полек справы.

Малгажата Кідава-Блоньска: Польшчы патрэбны прэзідэнт, які будзе ахоўнікам Канстытуцыі, бо калі прэзідэнт парушае правілы, нельга будаваць дэмакратычную краіну.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш: Дзяржава – у беспарадку, арганізацыйнай руіне.

Кшыштаф Босак: Рэгіянальная супраца – гэта добры напрамак.

Шыман Галоўня: Нацыянальная бяспека – гэта не толькі танкі, ці самалёты, але таксама бяспека банкаўскіх рахункаў і электроннай пошты.

Трансляцыю дэбатаў паглядзелі 6 млн чалавек. Больш падрабязна можна прачытаць тут.

ав