Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі: Еўропа – гэта абяцанне будучыні, якая грунтуецца на салідарнасці

09.05.2020 13:56
Упершыню кіраўнікі ўсіх краінаў Еўрапейскага Звязу выступілі з сумесным пасланнем з нагоды Дня Еўропы.
.
М. МаравецкіФота: wikipedia.org/By premier.gov.pl - https://www.premier.gov.pl/ludzie/mateusz-morawiecki.html, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=71121542

Лідары краінаў ЕЗ з нагоды Дня Еўропы звярнуліся з супольным пасланнем. Упершыню кіраўнікі усіх краінаў Еўрапейскага Зуязу, а таксама старшыні трох оррганаў улады Супольнасці – Еўрапейскай Рады, Еўракамісіі і Еўрапарламента выступілі з сумесным пасланнем з нагоды Дня Еўропы. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуў асаблівую ўвагу на салідарнасць між еўрапейскімі народамі:

- Еўропа – гэта не толькі гістарычная спадчына. Еўропа – гэта абяцанне будучыні, якая грунтуецца на салідарнасці. Разам выканаем гэта абяцанне!



Дзень Еўропы адзначаецца ў гадавіну абвяшчэння дэкларацыі Роберта Шумана, якая лічыцца пачаткам еўрапейскай інтэграцыі.

9 траўня 1950 г. тагачасны міністр замежных спраў Францыі абвясціў аб сваім плане і пачаў рэалізоўваць ідэю Жана Манэ аб стварэнні Еўрапейскай супольнасці вугалю і сталі. Праз некалькі гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, інтэграцыя павінна была забяспечыць агульны кантроль цяжкай прамысловасці. Праз сем гадоў быў падпісаны пакет Рымскіх дамоўленасцяў, з якіх пачалося паўстанне еўрапейскай супольнасці. Дакументы падпісалі прадстаўнікі Бельгіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Францыі, Заходняй Нямеччыны ды Італіі.

IAR/эж