Беларуская Служба

«Унікальныя рэсурсы»: запрацаваў найбуйнейшы партал, прысвечаны Яну Паўлу II

14.05.2020 08:44
На партале JP2online.pl на дадзены момант знаходзіцца 5 тыс. фатаграфіяў, 16 тыс. старонак дакументаў, 100 тыс. хвілін аўдыязапісу і больш за 700 гадзін відэа.
.
.jp2online.pl/intro.html

Напярэдадні сотай гадавіны Карла Вайтылы, працу распачынае партал JP2online.pl. Мультымедыйны праект падрыхтаваў Цэнтр думкі Яна Паўла II. Гэта будзе найбуйнейшы пашукавік архіўных матэрыялаў, звязаных з жыццём і вучэннем Папы Рымскага паляка.

Над сайтам працавалі з 2016 года ўвесь час збіраліся матэрыялы, звязаныя з асобай Яна Паўла II, часта цяжкадаступныя архіўныя дакументы. Дзякуючы гэтай тытанічнай працы карыстальнікам парталу будзе прадстаўлены змест, які ніколі раней не публікаваўся.

На партале JP2online.pl. на дадзены момант знаходзіцца 5 тыс. фатаграфіяў, 16 тыс. старонак дакументаў, 100 тыс. хвілін аўдыязапісу і больш за 700 гадзін відэа. У сувязі з такім вялікім аб'ёмам сабраных матэрыялаў было вырашана абраць форму тэматычнай, інавацыйнай анлайн-пошукавай сістэмы.

Праца над парталам яшчэ не завершана, і колькасць архіўных матэрыялаў будзе павялічвацца, запэўнілі стваральнікі парталу з Цэнтру думкі Яна Паўла II.

Нагадаем, Польшча рыхтуецца да адзначэння сотай гадавіны святога Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на панядзелак, 18 траўня.

PR/эж

Польскае радыё з нагоды 100-годдзя Яна Паўла ІІ выдала альбом «Я быў з вамі»

17.05.2020 11:45
Музычнае агенцтва Польскага радыё можа ганарыцца немалой колькасцю выдадзеных матэрыялаў, прысвечаных Святому Айцу.

39 гадоў таму адбыўся замах на польскага Біскупа Рыму

13.05.2020 13:58
На думку суддзі Фэрдынанда Імпасімато, які вёў справу замаху на Папу ў Італіі, сляды няўдалага забойства Яна Паўла ІІ адназначна вядуць ў Маскву.