Беларуская Служба

Пачынаецца збор подпісаў за рэгістрацыю ініцыятывы «Так - сям'і, не - гендару»

16.07.2020 16:18
Аўтары прапануюць дэнансацыю Стамбульскай канвенцыі і яе замену Міжнароднай канвенцыяй аб правах сямʼі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Studio Romantic

Хрысціянска-сацыяльны кангрэс і Інстытут прававой культуры Ordo Iuris выступілі з грамадзянскай заканадаўчай ініцыятывай «Так - сям'і, не - гендару». Арганізацыі прапануюць дэнансацыю Стамбульскай канвенцыі і яе замену Міжнароднай канвенцыяй аб правах сямʼі. Сёння яны пачынаюць збор подпісаў за рэгістрацыю гэтай ініцыятывы ў Сэйме. Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць далейшай працы над праектам новай канвенцыі.

Былы маршал Сейма і ініцыятар Міжнароднай канвенцыі аб правах сямʼі Марэк Юрэк адзначае, што адрасатам новага дакументу будуць, у прыватнасці, краіны Цэнтральнай Еўропы, якія не ратыфікавалі Стамбульскай канвенцыі. «Міжнародная канвенцыя аб правах сямʼі – гэта выдатны шлях да супрацоўніцтва паміж тымі краінамі Еўрапейскага Саюзу, якія атаясамліваюць сябе з прынцыпамі правоў сямʼі, і напамін пра тое, што мы разам у Еўропе, што нам трэба дыскутаваць па гэтых пытаннях, і асабліва, што наша заканадаўства адносна абароны жыцця і адукацыі, абароны семʼі – непарушнае», – кажа Марэк Юрэк.

Караліна Паўлоўска, дырэктар Цэнтру міжнароднага права, кажа, што Стамбульская канвенцыя – гэта дакумент, адносна якога існуе шэраг прававых сумневаў.

ІАР ПР/нг