Беларуская Служба

У Польшчы пачалося будаўніцтва музея ў гонар перамогі над бальшавікамі

03.08.2020 18:03
Музей Варшавской бітвы 1920 года будзе складацца з чатырох паверхаў, на якіх размесцяцца экспазіцыйныя залы і дапаможныя памяшканні. 
Stanowisko karabinu maszynowego Colt-Browning wz. 1895. Polska pozycja pod Miłosną, wieś Janki, sierpień 1920 r.
Stanowisko karabinu maszynowego Colt-Browning wz. 1895. Polska pozycja pod Miłosną, wieś Janki, sierpień 1920 r.Wikimedia Commons/domena publiczna

У вёсцы Осаў (Ossów) недалёка ад Варшавы пачаўся першы этап будаўніцтва Музея Варшаўскай бітвы 1920 года. Каля Осава 14-15 жніўня 1920 года адбылося адно з вырашальных змаганняў Варшаўскай бітвы.

У цырымоніі пачатку рэалізацыі інвестыцыі прыняў удзел міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак.

Будаўніцтва музея, прысвечанага перамозе над бальшавікамі ў польска-бальшавіцкай вайне, будзе доўжыцца каля двух гадоў. Плануецца, што ўстанова ў Осаве стане філіялам Музея Войска Польскага.

Паводле праекту, Музей Варшавской бітвы 1920 года будзе складацца з чатырох паверхаў, на якіх размесцяцца экспазіцыйныя залы, памяшканні для захоўвання экспанатаў, а таксама дыдактычная частка, у тым ліку кіназала і канферэнц-зала.

вс

на фота: польскія пазіцыі падчас польска-бальшавіцкай вайны