Беларуская Служба

Tour de Pologne стартуе ва ўмовах пандэміі

05.08.2020 08:01
Маштабная пяціэтапная гонка працягласцю 891 кіламетр стартуе ў горадзе Хожуў на поўдні краіны. 
Tour de Pologne
Tour de PologneShutterstock.com/wjarek

Больш за 200 гоншчыкаў з розных краін возьмуць удзел у найбуйнейшай польскай велагонцы Tour de Pologne, якая стартуе ў сераду на фоне пандэміі каранавіруса. Маштабная пяціэтапная гонка працягласцю 891 кіламетр стартуе ў горадзе Хожуў на поўдні краіны. Спаборніцтва завершыцца ў гістарычнай сталіцы Польшчы ў Кракаве 9 жніўня.

На першым этапе штогадовага мерапрыемства веласіпедысты пераадолеюць маршрут працягласцю 195,8 км, які пачынаецца ў Хожуве і заканчваецца ў Катавіцах у Паўднёвай Сілезіі.

Астатнія этапы 77-га Tour de Pologne завершацца ў Забжэ, Бельска-Бялай, Букавіне Татшаньскай і Кракаве.

Польскі гоншчык Рафал Майка, які выйграў гонку ў 2014 года, будзе сярод удзельнікаў і сёлетняга спаборніцтва.

Іншыя галоўныя імёны гонкі ўключаюць калумбійца Рычарда Карапаса, пераможца леташняга Giro d'Italia, і чэмпіёна свету на шашэйных дарогах Мадса Педерсена з Даніі.

Міжнародны саюз веласіпедыстаў (UCI) у траўні апублікаваў перагледжаны каляндар сёлетняга сезону пасля таго, як гонкі былі прыпыненыя на пачатку гэтага года з-за пандэміі каранавіруса Sars-Cov-2.

Tour de Pologne быў першапачаткова запланаваны на ліпень.

IAR/эж