Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы аб'яўленая забастоўка жанчын

28.10.2020 09:03
Пра адмену заняткаў заявіла частка польскіх універсітэтаў.
     .  , 25  2020
Пратэст жанчын у адным з касцёлаў. Горад Познань, 25 кастрычніка 2020 годаPAP/Jakub Kaczmarczyk

Сёння ў Польшчы плануюць баставаць жанчыны і мужчыны, якія іх падтрымліваюць. Прычынай такога кроку стала рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы. Суд, які знаходзіцца пад уплывам кансерватыўна-каталіцкай кіруючай партыі «Права і справядлівасць», у аўторак тыдзень таму прыняў пастанову адносна абортаў. Суд прызнаў, што перарыванне цяжарнасці з-за паталогіі плода пярэчыць Канстытуцыі.

Згаданую пастанову падтрымлівае Каталіцкі касцёл і палітычныя партыі правага толка.

Супраць пастановы выступае пераважная большасць жанчын, якія выйшлі з пратэстамі на вуліцы гарадоў і населеных пунктаў. Для прыкладу, пазаўчора вечарам Варшава была поўнасцю заблакаваная, паколькі былі перакрытыя асноўныя артэрыі польскай сталіцы.

Сёння многія адмаўляюцца ад працы ў знак пратэсту супраць рашэння суда. Пра адмену заняткаў заявіла частка польскіх універсітэтаў.

вс