Беларуская Служба

У Варшаве будуюць чарговы часовы шпіталь для хворых на COVID-19

21.11.2020 08:58
Актыўны ўдзел у барацьбе з эпідэміяй прымаюць салдаты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/DC Studio

Больш за 6,5 тыс. салдат удзельнічае ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Па словах міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака, армія найбольш заданняў атрымлівае ва ўстановах аховы здароўя. Акрамя таго, меркаваннем міністра, важным элементам падтрымкі грамадзянскай службы аховы здароўя з’яўляецца будаванне ваеннай сістэмы палявых шпіталяў для хворых.

- Цэнтр гэтай сістэмы – Ваенны медычны інстытут, у якім ёсць ложкі для кавідных пацыентаў. У нас ёсць таксама шпіталь у раёне Бэмова. Калі спатрэбіцца павялічыць колькасць ложкаў для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, ён будзе рэзервовым. Мы пачалі будаўніцтва блока на вуліцы Шасэраў у рамках Вайсковага медычнага інстытуту. Гэтым комплексам змогуць скарыстацца пацыенты.

Акрамя таго, у Варшаве ствараецца чарговы палявы шпіталь для хворых на COVID-19. Ён будзе размешчаны ў авіябазе на варшаўскім лётнішчы Акэнце. Аб’ект павінен пачаць працаваць вельмі хутка, яшчэ ў лістападзе. Шпіталь зможа прыняць 250 пацыентаў, туды плануецца дастаўляць хворых з цяжкай формай інфекцыі.

IAR/нг