Беларуская Служба

Польшча атрымае ад Еўрасаюза 76 млрд еўра на аднаўленне эканомікі пасля пандэміі

18.01.2021 17:08
Агулам Польшча атрымае з фондаў ЕС 155 млрд еўра. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Польшча атрымае ад Еўрасаюза 76 млрд еўра на аднаўленне эканомікі пасля пандэміі ў рамках Дамовы партнёрства на 2021-2027 гады.

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі паведаміў пра пачатак грамадскіх кансультацый па Дагавору партнёрства на 2021-2027 гады. Гаворка ідзе аб пагадненні з Еўрапейскім саюзам, якое датычыць выкарыстання фондаў ЕС, прызначаных для Польшчы ў новай бюджэтнай перспектыве Супольнасці на аднаўленне эканомікі пасля пандэміі. На прэс-канферэнцыі кіраўнік польскага ўраду сказаў, што Польшча атрымае «магутны інвестыцыйны рэсурс».

Прэмʼер падкрэсліў, што сродкі ў рамках Дамовы партнёрства разам са сродкамі з іншых фондаў ЕС для Польшчы агулам складуць больш 155 млрд еўра.

вс