Беларуская Служба

Праз некалькі месяцаў польская эканоміка пачне вяртацца да нармальнага жыцця

19.01.2021 15:41
Урад разглядае магчымасць ахапіць дапамогай яшчэ больш кампаній, якія пацярпелі ад пандэміі каранавірусу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneCryptographer/ Shutterstock

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што некалькі дзён таму пачалася выплата сродкаў з фонду дапамогі фірмам з галіны гастраноміі, якія былі прымушаны прыпыніць сваю дзейнасць з-за абмежавальных мераў падчас пандэміі каранавіруса. На рахункі кампаній паступіла ўжо больш за 700 мільёнаў злотых. Падтрымку атрымала больш чым тысяча гастранамічных аб’ектаў па ўсёй Польшчы.

На думку кіраўніка ўрада, не пазней чым праз тры-чатыры месяцы можна будзе пачаць аднаўленне эканамічнага жыцця краіны. Пакуль – паводле яго слоў – варта выконваць санітарныя абмежаванні, хаця яны могуць быць цяжкімі для многіх прадпрымальнікаў. Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі дадаў, што яго ўрад разглядае магчымасць пашырэння так званага шчыта, каб ахапіць дапамогай яшчэ больш кампаній, якія пацярпелі ад пандэміі каранавірусу.

Дапамога заключаецца ў падтрымцы як прадпрымальнікаў, так і ўсяго грамадства. Усяго ўрад хоча выдзеліць прыблізна 40 млрд. злотых на падтрымку прадпрымальнікаў. Да гэтага часу звыш 347 тыс. кампаній скарысталіся дапамогай. Выплачаныя субсідыі на суму больш за 60 млрд. злотых дазволілі захаваць больш за тры мільёны працоўных месцаў.

ІАР/нг