Беларуская Служба

Асобы, якія вяртаюцца ў Польшчу з-за мяжы павінны прад'явіць пасведчанне аб вакцынацыі або адбыць каранцін

23.02.2021 10:01
Улады Польшчы ўводзяць новыя правілы санітарнага рэжыму ў сувязі з пандэміяй.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Польшчы ўводзяць новыя правілы санітарнага рэжыму ў сувязі з пандэміяй. З сённяшняга дня асобы, якія вяртаюцца ў Польшчу з-за мяжы і хочуць пазбегнуць каранціну, павінны прад'явіць пасведчанне аб вакцынацыі прэпаратам, зацверджаным у Еўрапейскім Саюзе.

Вызвалены з каранціну таксама асобы, якія вучацца ў Польшчы ці суседняй краіне, іх апекуны, дзеці дашкольнага ўзросту, студэнты і асобы, якія вядуць даследчую дзейнасць.

Апрача таго быў працягнуты ліміт кліентаў у крамах, то бок адна асоба на 15 квадратных метраў крамы ці службовага памяшкання. Палажэнні дазваляюць таксама лячыцца ў рэабілітацыйных цэнтрах і санаторыях. Аднак дзеля гэтага неабходна будзе прад'явіць адмоўны вынік тэста на каранавірус. У гэткім выпадку тэсты будзе фінансаваць Нацыянальны фонд аховы здароўя.

Урад таксама змяніў парадак вакцынацыі, у тым ліку была пашыраная група школьных работнікаў, якія змогуць зрабіць прышчэпку.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў учора, што далейшыя абмежаванні павінны быць агучаныя ў сераду, 24 лютага. Змены могуць быць унесены з 1 сакавіка. У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў заражэння брытанскай мутацыяй каранавіруса ўрад плануе забараніць  маскі-экраны і іншыя часткі адзення ў якасці абароны ад каранавіруса.

Урад таксама разглядае магчымасць увядзення памежнага кантролю на пераходах са Славакіяй і Чэхіяй, дзе фіксуецца значна больш выпадкаў заражэнняў каранавірусам, чым у Польшчы.

аз