Беларуская Служба

У Польшчы ўступілі ў сілу больш строгія правілы нашэння масак і перасячэння мяжы

27.02.2021 10:01
Кожны, хто перасякае паўднёвую мяжу Польшчы, павінен будзе прайсці каранцін, калі не мае адмоўнага тэсту на каранавірус.
     ,      .
Жыхары Польшчы не могуць выкарыстоўваць шалікі, банданы і пластыкавыя брылі замест масак.Крыніца: gov.pl

Жыхары Польшчы, з суботы, 27 лютага, больш не змогуць выкарыстоўваць шалікі, банданы і пластыкавыя брылі замест масак, каб закрываць свой твар у публічнай прасторы, паколькі ўрад на фоне трэцяй хвалі эпідэміі ўводзіць больш жорсткія сацыяльныя абмежаванні.



Кожны, хто перасякае паўднёвую мяжу Польшчы з Чэхіяй і Славаччынай, павінен будзе прайсці каранцін, калі толькі тэст, праведзены на працягу апошніх 48 гадзін, не пакажа, што ў яго няма каранавіруса. «Новыя правілы былі абвешчаныя міністрам аховы здароўя Адамам Недзельскім, калі колькасць новых заражэнняў каранавірусам у Польшчы вырасла да 12 146 у сераду, што амаль на 3500 больш, чым тыднем раней.

Эпідэмія забрала жыцці больш за 43 000 палякаў з тых часоў, як яна абрынулася на краіну летась у сакавіку.

Паўднёвы сусед Польшчы, Славаччына, краіна з насельніцтвам 5,5 мільёнаў чалавек, фіксуе 100 смерцяў «ковідных» пацыентаў на дзень, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам у свеце ў суадносінах да насельніцтва на працягу тыдня.

У рамках яшчэ аднаго кроку, абвешчанага ўрадам, шэраг абмежаванняў на грамадскае жыццё будзе зноў уведзены ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве на паўночным усходзе Польшчы, дзе колькасць новых выпадкаў хваробы выклікае заклапочанасць. Гасцініцы, гандлёвыя цэнтры, кінатэатры, тэатры, музеі і басейны там зачыняюцца, пачынаючы з 27 лютага, а школьнікі рэгіёна зноў пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне.

pap/эж

Колькасць захворванняў каранавірусам расце па ўсёй Польшчы

26.02.2021 16:48
Зафіксаванае павелічэнне, як у паўночных, так і ў паўднёвых ваяводствах Польшчы.