Беларуская Служба

Польскі міністр адукацыі: Вучні скончаць навучальны год у сваіх школах у стацыянарным рэжыме

08.04.2021 11:06
Міністр Чарнэк падкрэсліў, што вяртанне ў школу магчыма ў красавіку, але гэта будзе залежаць ад ступені захавання санітарных абмежаванняў, уведзеных урадам.
         -    -
Пікет пад лозунгам "Адкрыйце для нас школы" перад будынкам Будаўніча-энергетычнага школьнага комплексу ў Оструве-Велькапольскім PAP/Tomasz Wojtasik

Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк выказаў перакананне ў тым, што вучні скончаць навучальны год у сваіх школах у стацыянарным рэжыме. У эфіры Polskie Radio 24 ён нагадаў, што са студзеня пад канец сакавіка ў школах вучыліся 1-3 класы.

Міністр Чарнэк падкрэсліў, што вяртанне ў школу магчыма ў красавіку, але гэта будзе залежаць ад ступені захавання санітарных абмежаванняў, уведзеных урадам.

-У нас 500 тысяч настаўнікаў прышчэпленыя. Гэта дазваляе нам думаць пра рашэнні, якія мы б хацелі прыняць яшчэ ў красавіку. Канешне пры ўмове, што трэцяя хваля каранавіруса прыпыніцца. Вакцынацыя настаўнікаў дазваляе нам думаць, што яшчэ ў красавіку можна вярнуцца да стацыянарнага навучання ў садках, у малодшых класах, а магчыма ў цэлых пачатковых школах.

Міністр адукацыі і навукі дадаў, што калі трэцяя хваля пандэміі сціхне, студэнты польскіх універсітэтаў таксама могуць вярнуцца да дзённай формы навучання. Рашэнні па гэтым пытанні, аднак, будуць прымаць рэктары асобных універсітэтаў.

У бальніцах Польшчы знаходзіцца 34 864 пацыента з COVID-19, што на 173 больш, чым у сераду. 3362 пацыентам патрабуецца падтрымка ШВЛ, што на 20 больш, чым напярэдадні.

ав

З панядзелка дзіцячыя садкі і яслі па ўсёй краіне будуць зачыненыя

28.03.2021 12:01
Згаданае рашэнне будзе дзейнічаць як мінімум на два тыдні і было прынятае з-за трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса.

Улады прадаўжаюць на тыдзень дыстанцыйнае навучанне ў Польшчы

07.04.2021 16:02
Да 18 красавіка ў Польшчы не будуць працаваць школы, дзіцячыя садкі і яслі.