Беларуская Служба

Палякі ўшаноўваюць памяць cвятароў-пакутнікаў – ахвяраў нацызму

29.04.2021 12:03
Дахау стаў «Галгофай польскага духавентса», 2 з 3 тысяч святароў-вязняў Дахау паходзілі з Польшчы.
Obóz koncentracyjny Dachau
Obóz koncentracyjny DachauKara Math / Shutterstock.com

У чацвер, 29 красавіка ў Польшчы адзначаюць Дзень пакутніцтва польскага духавенства. Дата абраная невыпадкова. 29 красавіка 1945 войскі Саюзнікаў вызвалілі нямецкі канцлагер Дахау.

Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы забілі 20% польскіх святароў. Ганаровы біскуп Улоцлаўскай епархіі Веслаў Алаізы Мерынг лічыць, што Дахау стаў «Галгофай польскага духавентса» і дадае, што амаль 2 з 3 тысяч святароў-вязняў Дахау паходзілі з Польшчы:

-У гэтым лагеры забівалі біскупаў і святароў Улоцлаўскай епархіі, якая ў маштабе Польшчы панесла самыя вялікія страты, звязаныя з забойствамі духавенства.

Роўна 76 гадоў таму саюзніцкія войскі вызвалілі нямецкі канцлагер у Дахау, дзе ў агульнай складанасці змяшчалася каля 67 тысяч нацысцкіх вязняў.

Дахау, заснаваны ў 1933 годзе, быў першым нямецкім канцлагерам. За 12 гадоў праз Дахау і яго 140 філіялаў прайшло каля 250 тысяч чалавек, 148 тысяч вязняў былі там забіты.

iar/эж

Дыпламаты звяртаюцца да італьянскіх СМІ, каб не казаць "польскі канцлагер"

26.01.2021 15:34
Правільная назва, прынятая ААН, – «Аўшвіц-Біркенау, нацысцкі нямецкі канцлагер і лагер смерці».

Нямецкі настаўнік абвінавачваецца ў хлусні пра канцлагер

29.03.2021 15:13
Нямецкі пенсіянер адмаўлаў удзелу немцаў у галакосце падчас экскурсіі ў Аўшвіц-Біркенаў

Удзельнік Паўстання ў Варшаўскім гета: Мы самі абралі шлях сваёй смерці

19.04.2021 15:04
Адзін з паўстанцаў гета Сімха Ратайзер-Ротэм праз шмат гадоў успамінаў, што выбух паўстання быў апошнім актам трагедыі габрэяў, якія вырашылі, што хочуць памерці ў баі, а не ў газавых камерах.