Беларуская Служба

Польшча падтрымлівае Украіну на шляху да НАТА і Еўразвязу

04.05.2021 08:05
У сваю чарго Прэзідэнт Украіны падзякаваў Польшчы за падтрымку і за паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
.   . ,    , 3  2021
У. Зяленскі і А. Дуда, Каралеўскі замак у Варшаве, 3 траўня 2021 года Крыніца: Twitter/KPRP

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што ў жніўні наведае Украіну. Запрашэнне яму перадаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. З нагоды святкавання 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня, палітыкі правялі перамовы ў Варшаве. Прэзідэнтамі была падпісаная Сумесная дэкларацыя аб еўрапейскай перспектыве для Украіны, якая ўключае далучэнне Украіны да Еўрапейскага Звязу.

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім яго польскі калега Анджэй Дуда заявіў, што яны абмяркоўвалі, у прыватнасці, пытанні бяспекі ў сувязі з дзеяннямі Расіі, а таксама будучы саміт Бухарэсцкай дзявяткі дзяржаў усходняга флангу НАТА) і ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу.

Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў, што Польшча пастаянна падтрымлівае Украіну на яе шляху да членства ў Паўночнаатлантычным альянсе і Еўрапейскім Звязе. Па яго словах, Украіну ў гэтым падтрымліваюць таксама іншыя краіны рэгіёну.

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што жнівеньскі візіт Анджэя Дуды будзе звязаны з 30-годдзем незалежнасці Украіны і сітуацыяй у акупаваным Крыме:

-Я сапраўды запрасіў, а спадар прэзідэнт сказаў, што ён прыбудзе, я вельмі яго чакаю з першай дамай, са спадарыняй Агатай, чакаю на першым саміце «Крымская платформа» ў дні 30-годдзя нашай незалежнасці, незалежнасці Украіны. Для нас таксама гэта будзе вельмі важна, бо гэта будзе першы такі важны саміт, дзе будуць толькі нашы сябры, нашы партнёры. Саміт, які звязаны менавіта з дэакупацыяй украінскага паўвострава Крым.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Польшчы за падтрымку Украіны на шляху да еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі, за паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у тым ліку непрызнанне анексіі Крыма.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што паміж Польшчай і Украінай ёсць гістарычныя пытанні, і яны складаныя і дагэтуль нявырашаныя. Палітык выказаў надзею, што ў будучыні іх вырашаць. Такое жаданне выказаў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

iar/эж


ЗША віншуюць Польшчу з Днём Канстытуцыі 3 траўня 1791 года

03.05.2021 08:26
Энтані Блінкен нагадаў, што абедзве краіны прынялі асноўныя законы яшчэ ў XVIII стагоддзі і менавіта ў гэты перыяд свае вытокі атрымала дружба паміж Польшчай і ЗША.

З нагоды 230 гадавіны Канстытуцыі 3 траўня ў Варшаве сустракаюцца прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Украіны

03.05.2021 09:04
Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны былі запрошаныя прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на святкаванне 230 гадавіны прыняцця гэтакага дакументу ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

Прэзідэнт Літвы ў польскім Сейме: Перад тварам агрэсіі неабходна аб'яднацца і мабілізаваць сілы

03.05.2021 11:15
На сумесным пасяджэнні сеймаў Польшчы і Літвы, прымеркаванаму 230-годдзю Канстытуцыі 3 траўня, Наўседа заклікаў разам супрацьстаяць пагрозам Расіі супраць Украіны і Беларусі.

Прэзідэнт Польшчы: Мы можам быць свабоднымі толькі разам, і гэта вялікае жаданне падзяляюць нашы сябры з Беларусі

03.05.2021 15:19
У Варшаве праходзяць урачыстасці з нагоды 230-годдзя Канстытуцыі 3-га траўня, у іх прымаюць удзел прэзідэнты Польшчы, Літвы, Эстоніі, Латвіі ды Украіны.