Беларуская Служба

Кіраўніцтва аднаго з буйнейшых польскіх банкаў заўважае першыя прыкметы аднаўлення эканомікі

06.05.2021 12:12
Банк Pekao SA падтрымлівае прагноз эканамічнага росту на гэты год на ўзроўні 4,5%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Банк абвясціў, што ў першым квартале гэтага года ён атрымаў чысты прыбытак у памеры 246 мільёнаў злотых (у першым квартале мінулага года гэта былі 187 мільёнаў).

Старшыня Pekao SA Лешак Скіба заявіў, што паляпшэнне эканамічнай сітуацыі паўплывала на сітуацыю банка ў першыя месяцы года:

-Назіранне эканамічнага ўздыму азначае, у прыватнасці, павелічэнне продажаў спажывецкіх і інвестыцыйных прадуктаў.

Лешак Скіба дадаў, што дасягненне выніку, лепшага больш чым на 30%, чым годам раней, магчыма таксама дзякуючы належнаму кантролю за выдаткамі.

Галоўны эканаміст Pekao SA Эрнэст Пытлярчык нагадаў, што банк падтрымлівае прагноз эканамічнага росту на гэты год на ўзроўні 4,5%.

ав

Сёння ў Варшаве пачынаецца пяты «Кангрэс 590»

05.05.2021 08:50
Мерапрыемства павінна было адбыцца ў кастрычніку мінулага года, але з-за пандэміі каранавіруса было перанесенае на вясну.

Прэзідэнт Анджэй Дуда абяцаў адмарожванне эканомікі

05.05.2021 12:34
Кіраўнік Польшчы сёння адкрыў «Кангрэс 590» у Варшаве.