Беларуская Служба

Нават кожны восьмы польскі супрацоўнік атрымлівае частку заробку неафіцыйна

08.05.2021 08:09
На гэтым трацяць усе.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Значная частка заробкаў штатных працаўнікоў у Польшчы знікае з казначэйскіх радараў, бо выплачваецца «пад сталом». Апошняе даследаванне Польскага эканамічнага інстытута, піша money.pl, паказвае, што ў выніку падатковая служба губляе да 17 мільярдаў злотых штогод (3,5 мільярды долараў).

У лічбавым выражэнні гэта азначае, што 1,4 мільёна штатных працаўнікоў працуюць па дамове аб працы, атрымліваюць частку ўзнагароджання неафіцыйна.

Тэарэтычна такое рашэнне прыносіць карысць як работніку, бо ён атрымлівае больш, так і працадаўцу, таму што ён памяншае свае выдаткі. Аднак, аўтары справаздачы падкрэсліваюць, што насамрэч прайграюць усе: і супрацоўнік, і дзяржава, і рынак.

З-за таго, што працадаўца не плаціць падаткі і ўзносы за частку заробку работніка, работнік мае меншыя сацыяльныя выплаты, напрыклад, дапамогі па хваробе і цяжарнасці.
Нарэшце, чалавек, які атрымлівае заробак такім чынам, павінен улічваць, што ў будучыні ў яго будзе меншая пенсія.

ав