Беларуская Служба

У Польшчы другой дозай вакцыны супраць COVID-19 будуць прывіваць хутчэй

17.05.2021 10:14
Таксама з сённяшняга дня на вакцынацыю супраць COVID-19 могуць зарэгістравацца дзеці ва ўзросце 16 і 17 гадоў.
         COVID-19.
У Польшчы хутчэй будуць прывіваць другой дозай вакцыны супраць COVID-19.PAP/Leszek Szymański

З сённяшняга дня, згодна з пастановай міністра аховы здароўя, другая доза вакцыны супраць COVID-19 у рамках Нацыянальнай праграмы вакцынацыі будзе ўводзіцца хутчэй, то бок праз 35 дзён.

Нагадваем, да гэтай пары ў Польшчы другой дозай прэпаратаў Pfizer і Moderna прывівалі пасля 42 дзён, а прэпаратам AstraZeneka – пасля 84 дзён.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра і ўпаўнаважаны ўраду па Нацыянальнай праграме вакцынацыі Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) заахвочваў палякаў, якія ўжо прынялі першую дозу вакцыны, паспрабаваць скараціць гэты час, правяраючы ў цэнтрах вакцынацыі гэткую магчымасць. Аднак ён адзначыў, што такая магчымасць будзе залежаць ад наяўнасці вакцын:

- Калі гаворка ідзе пра вакцыну AstraZeneka – гэтая змена найбольш рашучая, бо з 84 дзён мы скарачаем тэрмін увядзення другой дозы да 5 тыдняў.

З сённяшняга дня паскараецца таксама вакцынацыя асобаў, якія перанеслі карaнавірусную інфекцыю. Да гэтага часу ім даводзілася чакаць вакцынацыі 90 дзён.  Цяпер гэты час скарачаецца да 30 дзён.

Таксама з сённяшняга дня на вакцынацыю супраць COVID-19 могуць зарэгістравацца дзеці ва ўзросце 16 і 17 гадоў.

аз