Беларуская Служба

Сэрвіс Польскага радыё пра Варшаўскую бітву намінаваны на прэстыжную ўзнагароду

03.06.2021 16:20
PRIX ITALIA – адна з найстарэйшых і самых прэстыжных міжнародных узнагарод, якую называюць таксама «радыйным Оскарам».
PrtScbitwa1920.gov.pl
PrtSc/bitwa1920.gov.plPrtSc/bitwa1920.gov.pl

Спецыяльны сэрвіс грамадскага Польскага радыё «Варшаўская бітва 1920» быў намінаваны на PRIX ITALIA 2021. Гэта адна з найстарэйшых і самых прэстыжных міжнародных узнагарод, якая прысуджаецца творцам у галіне радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Яе называюць таксама «радыйным Оскарам».

На PRIX ITALIA 2021 было намінаванае таксама грамадскае тэлебачанне за дакумент «Антыльскія астравы Шапэна» і канал TVP Kultura 2 у катэгорыі вэб-фантастыка.

PRIX ITALIA – адна з самых старых і прэстыжных міжнародных узнагародаў у галіне радыё, тэлебачання і інтэрнэту.
У рамках сёлетняга 73-га конкурсу PRIX ITALIA намінацыі прызнаваліся ў 9 катэгорыях. Пераможцы будуць абвешчаныя 18 чэрвеня.

аз