Беларуская Служба

Мэр Варшавы сустрэўся з бацькамі Рамана Пратасевіча

11.06.2021 08:43
Пасля сустрэчы Рафал Тшаскоўскі прыняў рашэнне аб прадастаўленні дапамогі бацькам Рамана Пратасевіча.
.    .
Р. Тшаскоўскі і бацькі Р. Пратасевіча Крыніца URZĄD M.ST. WARSZAWY

10 чэрвеня па ініцыятыве мэра Варшавы адбылася сустрэча з Дзмітрыем і Наталляй Пратасевіч. Падчас размовы Рафал Тшаскоўскі пацікавіўся падрабязнасцямі крымінальнай справы супраць Рамана і яго дзяўчыны Сафіі Сапегі, іх станам здароўя, а таксама выказаў падтрымку бацькам Рамана як ад свайго імя, так і ад імя ўсяго польскага грамадства, якое перажывала падобныя падзеі ў часе паўстання «Салідарнасці».

У сваю чаргу, бацькі Рамана Пратасевіча падзякавалі мэру Варшавы і ўсім палякам за вялікую падтрымку і салідарнасць з беларускім народам. Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі Цэнтру Беларускай Салідарнасці паінфармавалі Рафала Тшаскоўскага аб сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб працэсе адаптацыі беларусаў, якія былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій у Польшчу.

Пасля сустрэчы Рафал Тшаскоўскі прыняў рашэнне аб прадастаўленні дапамогі бацькам Рамана Пратасевіча. Акрамя таго, сваю ўсебаковую дапамогу бацькам Рамана будзе аказваць Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

csb/эж

АБСЕ: Тэлевізійныя «прызнанні» Пратасевіча і Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд

06.06.2021 16:33
«Любая спроба ўключыць «прызнальныя паказанні» ў якасці доказу ў судовы працэс супраць іх яшчэ больш падарве яго законнасць»

Следчыя ЛНР супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі Беларусі па справе Рамана Пратасевіча

09.06.2021 15:09
Гаворка ідзе пра ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данбаса ў складзе ўкраінскага нацыяналістычнага батальёна "Азоў".

Лукашэнка выкарыстоўвае Пратасевіча ў гульні супраць алігархаў з Расіі

10.06.2021 08:45
Кіраўнік Беларусі абараняе ўласныя інтарэсы шляхам жорсткіх і складаных інтрыг.

Бацькі Рамана Пратасевіча надалей няшмат ведаюць пра сына

10.06.2021 10:52
Улады Беларусі паспяхова ўскладняюць кантакт з палітвязнямі.