Беларуская Служба

Больш за 24 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.06.2021 16:13
13 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена толькі 227 заражэнняў каранавірусам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Dziurek

Станам на нядзелю, 13 чэрвеня ў Польшчы было выканана 24 млн 360 тыс. прышчэпак супраць каранавіруса. 9 млн 675 тыс. прайшлі курс вакцынацыі цалкам. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі: Pfizer-BioNTech, Moderna, AstraZeneca, а таксама аднаразовай вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам у Польшчы працягваецца трэнд на запавольванне тэмпаў эпідэміі. 13 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена 227 заражэнняў каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі 11 пацыентаў.

Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена 2 877 469 заражэнняў каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерла 74 573 жыхароў Польшчы.

iar/эж

Толькі 6,1% жыхароў Польшчы верыць, што пандэмія не вернецца

08.06.2021 11:37
Магчыма, таму палякі не адабраюць жорсткіх мераў.