Беларуская Служба

Дэпутаты абмяркоўваюць пытанне кібератакаў падчас закрытага паседжання Сейму

16.06.2021 10:42
Прэмʼер-міністр звярнуўся з просьбай аб правядзенні закрытага пасяджэння палаты, каб дэпутаты маглі пазнаёміцца з матэрыяламі. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock/Portrait Image Asia

Падчас закрытага для СМІ паседжання Сейм (ніжэйшая палата парламенту) займаецца пытаннем кібератакаў на польскіх палітыкаў. Пра кібератакі стала вядома на мінулым тыдні. Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык заявіў у Twitter, што адпаведныя дзяржаўныя службы заняліся справай узлому яго электроннай пошты і паштовай скрыні жонкі, а таксама іх сацыяльных сетак. Ён таксама падкрэсліў, што ў электроннай скрыні не было сакрэтнай інфармацыі.

У аўторак намеснік прэс-сакратара PiS Радаслаў Фогель заявіў у Twitter, што хтосьці спрабаваў выкрасці дадзеныя доступу да электроннай пошты дэпутатаў. Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер растлумачыў у аўторак, што прэмʼер-міністр звярнуўся з просьбай аб правядзенні закрытага пасяджэння палаты, каб дэпутаты маглі пазнаёміцца з матэрыяламі. На пытанне, ці хто-небудзь іншы з урадавых асоб, акрамя Дворчыка, стаў ахвярай інфармацыйных нападаў, ён адказаў, што на дадзены момант ён можа сказаць толькі, што «маштаб такіх атакаў шырокі і распаўсюджваецца не толькі на міністра Дворчыка, а не толькі на членаў урада, гэта тычыцца не толькі партыі «Права і справядлівасць», а шырокай групы людзей».

PAP/нг