Беларуская Служба

На набыццё новага электракару можна будзе атрымаць высокую дзяржаўную субсідыю

02.07.2021 11:36
Праграма субсідыяў «Мой электрык» стартуе 12 ліпеня.
Samochód
SamochódFacebook/Polski Samochód Elektryczny

Субсідыя для фізічных асоб на набыццё электрамабіля складзе 18 750 злотых ($4900), а для асоб з Картай вялікай сям’і – 27 000 злотых ($7000), – паведаміў намеснік міністра клімату Ірэнэўш Зыска. Праграма субсідыяў «Мой электрык» стартуе 12 ліпеня.

Прадстаўляючы ў пятніцу новую праграму субсідый на набыццё транспартных сродкаў з нулявым узроўнем выкідаў, уключаючы электрычныя і вадародныя аўтамабілі, Зыска адзначыў, што яна таксама аказвае падтрымку кампаніям і арганізацыям на арэнду аўтамабіляў.

Ліміт цаны аўтамабіля, які можа падлягаць субсідыям, складае 225 тысяч злотых. Паводле Міністэрства клімату, бюджэт «Майго электрыка» складае 500 мільёнаў злотых, праграма працягнецца да 2025 года альбо да вычарпання сродкаў.

Energetyka24/нг