Беларуская Служба

Амаль 50 незаконных мігрантаў затрыманыя на мяжы з Беларуссю

09.07.2021 14:54
Ад пачатку 2021 года польскія памежнікі затрымалі 235 чалавек, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMatthias Wehnert/Shutterstock

На гэтым тыдні Падляскі аддзел памежнай службы затрымаў 49 чалавек, якія незаконна хацелі перасекчы мяжу з Польшчай, накіроўваючыся з Беларусі.

34 мужчыны, 5 жанчын і 10 дзяцей спрабавалі незаконна перасекчы мяжу з Беларусі ў Польшчу. Затрыманыя не мелі пры сабе дакументаў з пацвярджэннем асобы. Аказалася, што большасць з іх – 42 чалавекі – гэта грамадзяне Афганістана, а 7 – гэта грамадзяне Расіі з Чачні.

Затрыманых імігрантаў пасля неабходных захадаў рашэннем суда павінны размясціць у цэнтры ізаляцыі для замежнікаў.

Ад пачатку 2021 года польскія памежнікі затрымалі 235 чалавек, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу.

Павеліэнне патоку незаконнай міграцыі з Беларусі, перш за ўсё ў Літву, а таксама ў Польшчу, выкліканага мэтанакіраванай палітыкай рэжыму Лукашэнкі. Дадзенымі, якія пацвярджаюць гэта валодаюць улады Літвы.

pap/эж

За суткі ў Літве затрыманы 131 нелегальны мігрант, у Польшчы – 40 нелегалаў

06.07.2021 14:05
Праблемы з нелегаламі на мяжы ЕС, перш за ўсё Літвы, пачаліся пасля таго, як Лукашэнка заявіў, што перастане затрымліваць мігрантаў на мяжы з еўраспольнасцю.

Літва збіраецца будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю

07.07.2021 14:50
Такім чынам літоўскія ўлады спадзяюцца спыніць плынь нелегалаў, якія прыходзяць з тэрыторыі суседняй краіны.

93 мігранты за суткі затрымалі літоўскія пагранічнікі на мяжы з Беларуссю

08.07.2021 12:42
Аб гэтым паведамляецца 8 ліпеня пагранічная служба Літвы.