Беларуская Служба

МЗС: Польшча не выйдзе з Еўразвязу

20.07.2021 10:16
Марцін Пшыдач лічыць, што апазіцыя ўспрымае за Polexit барацьбу за польскія інтарэсы ў складзе Еўрапейскага Звязу.
Marcin Przydacz
Marcin PrzydaczPAP/Marcin Obara

Польшча будзе функцыянаваць у Еўразвязе, пакуль гэта ў нашых інтарэсах, – заявіў у эфіры тэлеканалу TVP 1 намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач. Як ён падкрэсліў, няма ніякіх размоў аб выхадзе краіны са структур ЕЗ:

-Польшча не выйдзе з Еўрапейскага Звязу. Ніхто з польскага ўрада нікуды не збіраецца. Еўрапейскі Звяз з'яўляецца для нас натуральным атачэннем. У 2004 годзе мы вырашылі ўступіць у ЕЗ не толькі з прычын палітычных, але таксама з эканамічных. Пакуль ЕЗ адпавядае нашым інтарэсам, няма нават размоў пра выхад з яго. Такія размовы спрабуе накінуць усяму грамадству толькі апазіцыя.

Марцін Пшыдач таксама дадаў, што апазіцыя ўспрымае за Polexit барацьбу за польскія інтарэсы ў складзе Еўрапейскага Звязу.

эж

МЗС Польшчы: Мы ніколі не пакінем палякаў у Беларусі ў бядзе

05.06.2021 12:11
Міністэрства замежных спраў сканцэнтраванае на вызваленні затрыманых у Беларусі прадстаўнікоў польскай меншасці.

Сярод краінаў ЕЗ больш за ўсё візаў беларусам выдала Польшча

13.06.2021 12:31
Польшча выдала больш за адзін мільён візаў грамадзянам Беларусі. 

МЗС: Польшча задзейнічае ўсе каналы ў Беларусі дзеля вызвалення палякаў

23.06.2021 10:53
Сёння, 23 чэрвеня мінае тры месяцы з моманту затрымання Анжэлікі Борыс.