Беларуская Служба

Сярод краінаў ЕЗ больш за ўсё візаў беларусам выдала Польшча

13.06.2021 12:31
Польшча выдала больш за адзін мільён візаў грамадзянам Беларусі. 
ІлюстрацыяКрыніца: pl.dreamstime.com

Польшча выдала больш за адзін мільён візаў грамадзянам Беларусі. Гэта самая вялікая колькасць віз, якая была выдадзена жыхарам гэтай краіны з усіх дзяржаў Еўрапейскага Звязу, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач:

-Сумесна з Літвой Польшча выдала 80% усіх віз беларусам. Навошта мы гэта робім? Каб беларусы разумелі, што ў іх ёсць перспектыва, маглі адчуць розніцу: прыехаць у Польшчу не толькі на вучобу або працу, але таксама за пакупкамі або ў турыстычных мэтах. Асабіста я лічу, што існаванне перспектывы і прыкметныя адрозненні дазволілі беларусам знайсці сябе і яшчэ раз пераканацца ў тым, як паводзіць сябе іх дзяржава.

Марцін Пшыдач заявіў, што Аляксандр Лукашэнка з 1994 года з'яўляецца галоўным гарантам расійскіх інтарэсаў у Беларусі. У абмен на гэта Лукашэнка захоўвае сваю ўладу.

iar/эж


Харватыя аднаўляе выдачу турыстычных віз беларусам

14.04.2021 16:13
Пры знаходжанні ў Харватыі больш 10 дзён прыйдзецца прайсці тэст на антыцелы на дзясяты дзень знаходжання.

Беларусы змогуць падаваць заяўкі на візу непасрэдна ў Варшаву

03.06.2021 18:53
 Адпаведнае распараджэнне ўвойдзе ў сілу 14 чэрвеня.