Беларуская Служба

Дзень бяспечнага кіроўцы адзначаюць у Польшчы

25.07.2021 10:43
Прадстаўніца Інстытута аўтамабільнага руху Анна Зяліньска даводзіць, што правілы ў першую чаргу служаць нашай бяспецы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Hayk_Shalunts

25 ліпеня палякі адзначаюць Дзень бяспечнага кіроўцы. Паліцыя нагадвае, што веданне і выкананне правілаў дарожнага руху, культуры кіравання і ўзаемная павага ўплываюць на бяспеку дарожнага руху. Прадстаўніца Інстытута аўтамабільнага руху Анна Зяліньска даводзіць, што правілы ў першую чаргу служаць нашай бяспецы:

-Мы павінны крыху змяніць сваё стаўленне да Правілаў дарожнага руху. Яны не служаць выключна таму, каб караць кіроўцаў. Вядома, яны дапамагаюць вызначыць вінаватага ў ДТЗ. Правілы дарожнага руху перадусім маюць прафілактычную мэту. ПДР упарадкоўваюць рух на дарозе, яны нам дапамагаюць.

Агульнанацыянальны Дзень бяспечнага кіроўцы прыпадае на Дзень Святога Крыштафа – нябеснага заступніка кіроўцаў.

iar/эж


Польшча ўдасканальвае сістэму штрафаў дзеля пакарання кіроўцаў з Беларусі і Украіны

02.11.2020 15:26
Большая частка неаплочаных штрафаў, у якіх мінае тэрмін даўніны - 80 тысяч штогод – гэта штрафы для кіроўцаў з-за ўсходняй мяжы Польшчы.

З 1-га чэрвеня ў Польшчы змяняюцца ПДР

01.06.2021 09:54
З 1 чэрвеня пачнуць дзейнічаць новыя абмежаванні хуткасці ў забудаванай мясцовасці, незалежна ад часу максімальна дазволеная хуткасць будзе слкадаць 50 км/г.