Беларуская Служба

Польскія пажарныя дапамагаюць ліквідаваць наступствы паводкі ў Германіі

27.07.2021 11:58
Больш за 160 прафесійных асушальнікаў пастаўлена ў Паўночны Рэйн-Вестфалію. 
  .
Дзяржаўная пажарная служба.Photo: arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля нядаўніх ліўняў на захадзе Германіі працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў. Польшча выступіла з ініцыятывай дапамогі суседзям. Больш за 160 прафесійных асушальнікаў пастаўлена ў Паўночны Рэйн-Вестфалію. Гэты рэгіён найбольш пацярпеў ад паводкі.

Матэвуш Маравецкі зрабіў прапанову дапамагчы нямецкаму боку, і немцы яе прынялі.
«Выконваючы абяцанне дадзенае канцлер Ангеле Меркель, Польшча накіроўвае сёння ў Германію пажарна-выратавальную групу і 70 прылад для сушкі падтопленых аб'ектаў, каб дапамагчы нашым суседзям справіцца з наступствамі трагічнай паводкі ў Паўночным Рэйн-Вестфаліі», – напісаў у Twitter прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Група, сфарміраваная Дзяржаўнай пажарнай службай, павінна прыбыць у Рэйнланд у аўторак пад вечар.

ав

На польскім аўтарынку чакаюць аўтамабілі-тапельцы з Заходняй Еўропы

27.07.2021 15:18
Калі зʼявіцца нейкая надзвычайная нагода вельмі танна купіць ніколі не разбітае, даволі новае аўто ў добрым стане, вам трэба быць вельмі дапытлівым.