Беларуская Служба

Эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы паволі пагаршаецца

30.07.2021 12:07
За мінулы дзень у Польшчы было выяўлена 167 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Paweł Supernak

Адзін чалавек памёр ад COVID-19, а чацвёра ад выкліканымі COVID-19 іншымі хваробамі.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што колькасць новых выпадкаў павольна, але няўхільна павялічваецца.

Да ўчора міністэрства аховы здароўя зафіксавала 256 выпадкаў дэльта-варыянту. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў, што гэтая мутацыя ўжо замяніла папярэдні варыянт, які дамінаваў у трэцяй хвалі пандэміі.

- Дэльта-мутацыя складае больш за семдзесят адсоткаў вывучаных у цяперашні час узораў. У заходнееўрапейскіх краінах - нават больш, у некаторых яна дасягае ста адсоткаў.

Вакцынацыя можа прадухіліць распаўсюджванне каранавірусу. Але ўсё менш і менш людзей запісваюцца на прышчэпкі. Адсюль і зварот прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага да палякаў, каб тыя пачалі прышчэплівацца.

- Трэба, каб дадатковыя два, тры, чатыры мільёны палякаў прышчапіліся. Тады мы будзем бліжэй да мяжы калектыўнага імунітэту, і тады чацвёртая хваля будзе менш небяспечнай.

Больш за 17 мільёнаў палякаў цалкам вакцынаваныя.

юл